Лётны касцюм

Касцюм для лётнага складу ВВС часоў СССР. З авечай скуры карычневага колеру, класічнага пакрою, на байцы. 

Куртка - даўжыня да таліі, стандартны рукаў, з двума нагруднымі кішэнямі на маланцы, і двума бакавымі праразнымі кішэнямі, стаячым-адкладным каўняром. Зашпіляецца на маланку, ніз фіксуецца кнопкамі, на спіне з двума складкамі. На падкладцы злева штамп заводу вытворцы.

Паўкамбінезон уцеплены. Верхняя частка з прытачным ліфам з тканіны. На пярэдніх палавінках наскрозь па два замка, кішэні на "маланцы". На левым і правым боку карманы на маланцы. На правай задняй полцы – карман пад інструменты. Унізе на кожнай штаніне, ёсць маланка для пашырэння дыяметра краю калашыны. На падкладцы бірка завода вытворца (Дзяржаўная вопытна-тэхнічная фабрыка імя К.Цэткін, г.Масква, 1986 г.)

Аляксандр Іванавіч Бажков нарадзіўся ў в.Колкі, Дзятлаўскага раёна. Доктар тэхнічных навук, начальнік аддзела рухавікоў і паветраных вінтоў Авіарэгістра МАК г.Масква, які займаецца афармленнем сертыфікатаў лётнай годнасці і расследаваннем авіяцыйных здарэнняў. Пасля заканчэння школы ў 1965 г., паступіў у Харкаўскі авіяцыйны інстытут на факультэт авіяцыйных рухавікоў. А ў 1971 годзе скончыў яго. З 1971 па 2006 год працаваў у Лётна-даследчым інстытуце імя Громава ў г.Жукоўскі. За гэты час прайшоў шлях ад эксперыментатара да намесніка начальніка лабараторыі. З 2006 года - начальнік аддзела рухавікоў і паветраных вінтоў АР МАК. Абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыю.  Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола за натурныя даследаванні рухавіка Д-30Ф6 з электронным рэгулятарам Рэд 3048. Лаўрэат прэміі імя М. Я. Жукоўскага за даследаванні аўтаваганняў і пераходных працэсаў у САУ і праточнай часткі ГТД. Бортінжынер-выпрабавальнік I класа, лётны стаж 30 гадоў.