Сталярны інструмент "Фуганак"

Фуганак складаецца з разца, калодкі і заціскнога кліна. Па сваёй канструкцыі нагадвае доўгі гэблік з двайным нажом. У пярэдняй частцы калодкі фуганка ўстаўлена пробка, якая служыць для паслаблення нажа ударам кіянкі. Пасярэдзіне калодкі выдзеўбана адтуліна куды ўстаўлены нож, прыціснуты  да калодкі клінам. У ніжняй частцы калодкі знаходзіцца ляток - прарэз, праз які выступае разец і выходзіць стружка. За нажом, у спецыяльны паз на калодцы устаўлена ручка, якая прымацавана цвікамі.   

Прадмет выяўлены падчас этнаграфічнай экспедыцыі ў в Мяляхавічы Дзятлаўскага раёна. Ім карыстаўся Апанасік Антон Сямёнавіч - 1917 года нараджэння. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ардэнамі і медалямі. Працаваў у калгасе "Мяляхавічы" столярам-плотнікам. 
Фуганак, разнавіднасць рубанка - ручны дрэваапрацоўчы інструмент. Прызначаны для канчатковай апрацоўкі драўніны. Выкарыстоўваецца для выраўновання паверхні вялікага памера, а таксама для прыфугоўкі краёў у доўгіх дэталях. 
Першы жалезны рубанак быў знойдзены пры раскопках Пампеі і адносіцца да 1 ст. н. э, аднак развіццё рубанка пачалося ў познім Сярэднявеччы ў XV— XVI стагоддзях. Вядома, што найбольшае распаўсюджванне рубанкі атрымалі менавіта ў 18 стагоддзі.