Радыёла "Актава"

Радыёла настольная ў драўляным шпаніраваным светла-карычневым корпусе. На пярэдняй панэлі зверху ўсталяваны гучнагаварыцелі задрапіраваныя светлай тканінай з геаметрычным узорам. Ніжэй размешчана шкала з градуіроўкай у метрах. На шкале нанесены назвы гарадоў, маючыя моцныя радыёвяшчальныя станцыі. Па баках дзве ручкі рэгулявання работы (частка левай адсутнічае). Знізу пад шкалой дзве ручкі ў выглядзе невялікіх колаў і 7 клавішных пераключацелеў рода работ. На бакавых сценках за алюміневымі рашоткамі размешчаны яшчэ два гучнагаварыцелі. 

Радыёла — побытавая радыёэлектронная прылада, якая аб'ядноўвае ў адным корпусе радыёпрыёмнік і электрычны прайгравальнік вінілавых пласцінак. Блок сілкавання і гучнагаварыцелі ў радыёле з'яўляюцца агульнымі. Мадэль гэтай радыёлы выпускалася на Горкаўскім заводзе ім. У. І. Леніна ў 1957-58 гг. 
Радыёла «Актава» з устроеным FM модулем складаецца з сямілямпавага прыёмніка і універсальнага двуххуткаснага электрапрайгравальніка. Прызначана для прыёма радыёстанцый, працуючых у дыяпазоне ДВ, СВ, КВ2, КВ1, УКВ, і для прайгравання грампласцінак. 
Радыёла была выяўлена падчас экспедыцыі ў в.Зачэпічы Дзятлаўскага рёна, у хаце, дзе пражываў заходне-беларускі паэт Пятрусь Граніт.
Пятрусь Граніт, сапраўднае імя Іван Пятровіч Івашэвіч (24 студзеня 1909, в. Зачэпічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць — 14 студзеня 1980) — беларускі паэт.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1927—1939 гг. працаваў брукаром, у 1930 г. уступіў у рады КПЗБ. Прымаў удзел у нелегальным з’ездзе беларускіх пісьменнікаў у Вільні (1933). За рэвалюцыйную дзейнасць арыштоўваўся ўладамі Польшчы. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР працаваў старшынёй Беліцкага сельсавета (1939—1941). Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным партызанскай брыгады «Барацьба» на Гродзеншчыне, выступаў у партызанскім друку з вершамі. Пасля вайны скончыў завочна Навагрудскае педагагічнае вучылішча (1950), працаваў настаўнікам, загадчыкам пачатковай школы ў Зачэпічах (1945—1971).
У друку ўпершыню выступіў з вершам у 1933 г. («Беларуская газета»).
Асноўныя тэмы паэтычных твораў да верасня 1939 года — лёс сялянскай беднаты, адхаднікоў. У публіцыстычных вершах крытыкаваў палітыку нацыянальнага прыгнёту ў Польшчы, прызываў працоўных Заходняй Беларусі і ўз’яднанню з БССР.
Першая кніжка паэзіі «Над хвалямі Нёмана» была падрыхтавана да друку ў 1939 годзе, але не выйшла ў сувязі з вайной.
У пасляваеннай творчасці пераважалі грамадскія матывы.
Аўтар зборніка паэзіі для дзяцей «Сцяжынка» (1978), шэраг вершаў апублікаваны ў зборніках «Сцягі і паходні» (1965), «Ростані волі» (1990).