Інструмент медыцынскі "Стэтаскоп"

Медыцынскі дыягнастычны прыбор першай паловы ХХ ст. Расійская імперыя. Служыў для выслухвання гукаў, выходзячых ад сэрца, сасудаў, лёгкіх, бронхаў. Уяўляе драўляную трубку з варонкамі рознага дыяметра на канцах.
Першы настоящий стэтаскоп выглядзеў, як невялікая трубка з дрэва с расшыраючыміся варонкамі на кожным канцы. Адзін канец прыкладаўся да грудзі пацыента, другі — да вуха эскулапа.
Інструмент належаў лекару Лішыку Дзмітрыю, удзельніку Руска-Турэцкай вайны, узнагароджанага дзяржаўнай ўзнагародай Расійскай імперыі, медалём "За турэцкую вайну"(1828—1829).
Пасля вайны жыў у мястэчку Казлоўшчына. Працаваў лекарам. Меў сына Івана і дачку Наталлю.
Стэтаскоп стварыў лекар Ренэ Лаэннэк у 1816 годзе. Каб праслухаць біццё сэрца жанчыны, якая мела пышны бюст, яму прыйшлося прыкласці да яе грудзей згорнутыя папяровыя лісты. У выніку лекару атрымалася не толькі паставіць дакладны дыягназ хворай, але і пераканацца, што з дапамогай паперы, згорнутай у трубачку і прыкладзенай да вуха, гукі можна пачуць найбольш выразней.
Праз некаторы час Лаэннэку атрымалася ўдасканаліць прыбор. Паступова на практыцы пачалі выкарыстоўваць трубкі з дрэва ці іншых прыгодных матэрыялаў, якія маюць пашырэнне на канцах у форме варонкі.