Карціна "Дзятлаўская старонка"

Карціна мастака Козела Івана Мікалаевіча намалявана ў тэхніцы алейнага жывапісу. Галоўны сюжэт карціны - фрагмент забудовы плошчы "17 Верасня" з  мураванымі двухпавярховымі яўрэйскімі дамамі рамеснікаў і двухвежавым Касцёлам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзверы якога адчынены і гасцінна запрашаюць на агеньчык.  

Працуе мастак ў накірунку рэалістычнага мастацтва, якое лічыць самым зразумелым для ўсяго сусвету. Праславіўся ў сучасным мастацтве сваімі яркімі дэкаратыўнымі нацюрмортамі і пейзажамі аб родным краі. 

Козел Іван Мікалаевіч нарадзіўся 29.04.1962 г. у в.Неўда Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1977г. скончыў Герніцкую васьмігадовую школу Дзятлаўскага раёна. З 1977 г. па 1981 г. вучоба ў Бабруйскім мастацкім вучылішчы па спецыяльнасці мастак роспісу па дрэве. З 1981г. па 1983г. — служба ў Савецкай Арміі. У 1984 г. працаваў мастаком-афарміцелем ў аўтабазе № 16 г.п.Дзятлава. З 1985 г. па 1990 г. мастаком–афарміцелем ў трамвайна-тралейбусным упраўленні г.Мінска. Займаўся ў студзіі ДК трактарнага завода. З 1990 па 1996 гг. вучыўся ў Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў на аддзяленні жывапісу. Выкладчыкі М.В.Данцыг, А.А.Марачкін. З 1997-2000 гг. стажыраваўся ў творчых Акадэмічных майстэрнях Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь  (кіраўнік М.А.Савіцкі).
Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу.
У 1997г. – удзельнік міжнароднага плэнару маладых мастакоў СНГ (г.Бішкек, Кіргізія). У 1998г. удзельнік фестываля “Творчество молодых” г.Масква. Расійскі Фонд культуры. Творы мастака знаходзяцца ў фондзе Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў, Дзятлаўскім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі, прыватных зборах Беларусі, ЗША.
З 1999 г. – член Беларускага саюза мастакоў. З 2001 г. – выкладчык Рэспубліканскага каледжа мастацтваў імя І.Ахрэмчыка.