
У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі ў рамках святкавання 81-й гадавіны вызвалення горада Дзятлава прайшла гадзіна памяці “Дзятлаўшчына непакораная: хронікі вызвалення” з удзелам прадстаўнікоў раённай улады, працоўных калектываў, сілавых структур, грамадскіх арганізацый, прафсаюза.
Наш горад стаў свабодным 9 ліпеня 1944 года ў ходзе наступальнай аперацыі “Баграціён” па вызваленні тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яна нагадала, што гераічны шлях вызвалення краіны бярэ свой пачатак з 23 верасня 1943 года. Да зімы таго ж года Чырвонай арміяй былі вызвалены 36 раённых і 2 тагачасныя абласныя цэнтры – Гомель і Мазыр, а ў перыяд з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 года – уся Беларусь.
Дакументальная кінастужка “Аперацыя “Баграціён” больш падрабязна нагадала наведвальнікам мерапрыемства аб падзеях тых слаўных і суровых часоў.(Падрабязней...)