Партрэт "Астрожскі Канстанцін Іванавіч"

На партрэце выява першага ўладара Дзятлава - К.І.Астрожскага. Партрэт выкананы ў 2019 годзе  М.Л.Несцярэўскім, знакамітым мастаком-керамістам, нашым земляком. Постаць адлюстравана ў поўны рост са скіпетрам і шабляй.  У верхнім правым куце, намаляваны элемент герба Астрожскіх.  Яго галаву упрыгожвае карычневы берэт. Бровы нахмураныя, погляд скіраваны ўперад, нос прамы, вусны сомкнутыя. Шэрая, густая барада і вусы надаюць твару мудрасць і суровасць. Гетман традыцыйна апрануты ў жупан сіняга колеру. У правай руцэ ён трымае гетманскую залатую булаву, упрыгожаную каштоўнымі камянямі. У левай - знаходзіцца шабля, гарда і наверша якое зроблене з золата. Шабля падвешана залатым ланцугом да жупана. Злева на карціне размешчаны стол на якім знаходзіцца кніга  з надпісам ВКЛ і скрутак. 

Князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі (2 сакавіка 1460 - 11 верасня 1530 Тураў, Вялікае княства Літоўскае) - ваенны і дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага з праваслаўнага роду Астрожскіх.Князь Канстанцін Іванавіч нарадзіўся ў 1460 годзе і рана пазбавіўся бацькоў. Канстанцін Іванавіч атрымаў выхаванне пад кіраўніцтвам бацькавых баяраў, а таксама старэйшага свайго брата - Міхаіла. У 1491 годзе князь Канстанцін Іванавіч ужо выконваў даволі важныя даручэнні і карыстаўся даверам Вялікага князя Літоўскага. На ўзвышэнне князя Канстанціна Іванавіча вялікі ўплыў аказалі і яго асабістыя заслугі, ягоны ваенны талент і вопыт. Апошнія ён набыў і праявіў у барацьбе з татарамі: летапісе згадваюць пра 60-ці бітвах, у якіх ён застаўся пераможцам. Зрэшты, крыніцамі пацвярджаюцца толькі пяць бітваў, у якіх камандаваў Астрожскі (дзве з іх былі разгромныя паражэнні).Гетман літоўскі Пётр Яновіч Белы, будучы пры смерці, указаў вялікаму князю Аляксандру на Канстанціна Астрожскага як на свайго пераемніка. У 1497 годзе, у 37 гадоў, Канстанцін стаў гетманам вялікім літоўскім.У памяці застаўся як пераможца ў бітве пад Воршай - бітве 8 верасня 1514 года падчас вайны з Масковіяй 1512-1522 гадоў, у якім 30-тысячнае войска ВКЛ  разграміла 80-тысячнае маскоўскае войска і на 250 гадоў спыніла маскоўскую экспансию. Констанцін Астрожскі быў фундатарам Троецкай і Прачысценскай цэркваў у Вільні. З яго імем гэтак жа звязваюць Міхайлаўскую царква ў Сынкавічах (па часе пабудовы і архітэктурным падабенстве з Троецкай царквой).
Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч (нарадзіўся 31.03.1931 г. у в. Бацюты Беластоцкага павета, (Польшча), мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кераміст, скульптар, жывапісец. Член Саюза беларускіх мастакоў (1985 г.). Скончыў Гродзенскае культасветвучылішча (1959 г.), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1969 г.). Працаваў інструктарам Дома культуры, мастаком-афарміцелем на прамкамбінаце ў г. Дзятлава; настаўнікам працы, малявання і чарчэння ў Дзятлаўскай СШ; галоўным мастаком Івянецкай фабрыкі мастацкай керамікі і вышыўкі (1963 - 1965 гг.); вучэбным майстрам мастацкай керамікі Мінскага тэатральна-мастацкага інстытута (1966 - 1969 гг.); мастаком Мінскага мастацка-прамысловага камбіната (1969 - 1991 гг.). Творы М.Л.Несцярэўскага (кераміка, скульптура, жывапіс) экспануюцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Раўбіцкім музеі народнага мастацтва, Гродзенскім гістарычным музеі, Дзятлаўскім краязнаўчым музеі, у музеях за межамі Беларусі, знаходзяцца ў многіх грамадскіх памяшканнях і прыватных аматарскіх калекцыях. М.Л.Несцярэўскі аўтар дэкаратыўных пано і скульптур, якія ўпрыгожваюць станцыю метро "Плошча Якуба Коласа" у Мінску, знаходзяцца ў паліклініцы НАН Беларусі, памяшканнях ВА "Інтэграл"і Мінскага аэрапарта № 2, кафэ "Бульбяная" (Мінск) і гастраноме "Мінск" у г.Валгаградзе (Расія). Выканаў узоры капітэлі, пілястры, кранштэйна, разетак карнізаў і іншых упрыгожванняў для Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1995 г.).