Статуэтка "Суворавец з горнам"

Статуэтка адносіцца да скульптуры малых форм і ўяўляе сабой выяву хлопчыка ў форме сувораўца, які апрануты ў чорныя штаны з чырвонымі лампасамі, белую кашулю з чырвонымі пагонамі, падпаясаную рэмнем з залатой спражкай. На галаве белая фуражка з чорным брылём. Суворавец у руках трымае горн. Постаць хлопчыка трымаецца на белай фарфоравай падстаўцы з залатым абадком.

Поўная калекцыя складаецца з чатырох фігурак хлопчыкаў - сувораўцаў з рознымі музычнымі інструментамі ў руках. Статуэтка выраблена на Поланскім фарфоравым заводзе мастацкай керамікі ў 1950-70-х гг. Гэты завод з'яўляўся адным са старэйшых Украінскіх прадпрыемстваў па вырабу фарфора. Завод быў заснаваны ў 1889 годзе. Яго першым ўладальнікам быў М. Шапіра. Вырабы Поланскага фарфора адрозніваюцца прыгожымі ўзорамі, тонкім роспісам,  цікавымі матывамі мастацкай кампазіцыі. Самы росквіт вытворчасці прыпадае на 1964 - 1970 гады. Але на жаль завод быў закрыты ў 2008 годзе.