Талеркі з сервіза "Райскія птушкі"

 

Фарфоравыя талеркі выраблены ў сярэдзіне XIX стагоддя (1850-я гг.), на фабрыцы Гарднера.
Прадстаўлены два віда талерак: гэта сталовая, глыбокая (супавая) і сталовая дробная для гарачых страў ці закусак. Талеркі круглай формы. Маюць аднолькавы малюнак,  з плоскім округленым дном, прыпаднятымі краямі. Унутраны бок талеркі ўпрыгожаны далікатным малюнкам "Райскіх птушак і кветак".  У цэнтры, на фоне расліннага арнамента, дзве птушкі. На донцы зваротнага боку талерак падвойнае фабрычнае таўраванне фабрыкі Гарднера  (адно таўро - "подглазурное, другое - "у цесце" - надпіс  "ГАРДНЕР" і герб горада Масквы "Георгій Пераможца").  Таўры адпавядаюць першай палове XIX стагоддзя. Маюць прыкладны дыяметр 26 см.
На адной з талерак праведзена склейванне. Маюцца пашкоджанні і страты  якія ўплываюць на прыгажосць выраба.
Талеркі з былога панскага маёнтка, якое знаходзілася ў Апаліна-Басіна Дзятлаўскага раёна. Сервіз "Райскія птушкі" быў падараваны паненкай маёнтка, сваей служанцы - Васько Анастасіі ў дзень яе вяселля. Поўны сервіз не захаваўся.  Пасля яе смерці,  талеркі перайшлі ў спадчыну нявестцы - Васько Тамары Міхайлаўне, якая пражывала ў той час у Дзятлаве.

Знакаміты завод Гарднера ў с. Вярбілкі  Дзмітраўскага павета, заснаваны Францам Гарднерам у 1766 г. 

Фабрыка з'яўлялася першым прыватным прадпрыемствам у царскай Расіі, якія вырабляюць фарфор у прамысловых маштабах. 
З 1744 года на працягу больш 20 гадоў рускі фарфор выпускалі толькі на Імператарскім фарфоравым заводзе. І толькі ў 1766 годзе Францу Якаўлевічу Гарднеру ўдалося скласці годную канкурэнцыю дзяржаўнай вытворчасці. Ужо ў XVIII ст. фарфор Гарднера па сваіх характарыстыках і ўзроўню мастацкага майстэрства не саступаў царскаму фарфору завода-манапаліста. 
У XIX ст., калі з'явіліся іншыя прыватныя фарфоравыя прадпрыемствы, прадукцыя заводу ў сяле Вярбілкі стала аб'ектам для пераймання. Сакрэт поспеху фабрыкі Гарднера складаўся ў спалучэнні надзейнага абсталявання, якасных матэрыялаў  і выдатных адмыслоўцаў. Навучаннем мастакоў у 1770-х гадах займаўся нямецкі майстар І. Кестнер. Яму даручалі размалёўку самых адказных заказаў. 
Франц Гарднер імкнуўся вывучаць лепшыя ўзоры замежнага фарфора з Францыі і Германіі, выкарыстоўваючы замежныя напрацоўкі для стварэння арыгінальных самабытных вырабаў. У 1777 годзе завод Гарднера выконвае вялікі заказ для імператара па вырабе трох велізарных ордэнскіх сервізаў. Гэта дазволіла заводу атрымаць статут афіцыйнага пастаўшчыка двара і права ставіць на сваіх вырабах маскоўскі герб. 
На фабрыцы Гарднера выпускалі раскошны мастацкі фарфор і вырабы паўсядзённага прызначэння, фарфоравыя статуэткі, кубкі, фігурныя пасудзіны, сервізы, сталовыя прыналежнасці і інш. 
Да 1892 г. сям'я паслядоўна валодала прадпрыемствам, пакуль яно не было прададзена Мацвею Сідаравічу Кузняцову з умовай захавання арыгінальнай маркіроўкі вырабаў.

На фарфоравых вырабах аж да 1917 года працягвалі ставіць таўро "Гарднер", і лічылася да сярэдзіны XIX ст. лепшым прыватным фарфоравым прадпрыемствам Расійскай імперыі.